Сустрэча "Мікратапонімы Астрына"

Апублiкавана: 30 мая 2023 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

У клубе "Спадчына" Астрынскай гарпасялковай бібліятэкі 26 мая адбылася сустрэча "Мікратапонімы Астрына". Вывучаць іх члены клуба вырашылі не толькі на словах, але і прайсціся па старых і новых вулачках.

Падарожжа пачалося ў бібліятэцы з альбома "Вуліцы нашага пасялка", а далей усё дзеці ўжо пазнавалі нагамі: што такое "Вары, Волошай, Колыска, Касперова кладка, Анчаров вирок" і іншыя назвы. Скончылі сваё падарожжа члены клуба на месцы былой цагельні. Яны ўбачылі могільнік, дзе закапаны былыя будынкі, з задавальненнем паслухалі аповед пра гісторыю завода, даведаліся пра расстрэлы ў гэтым месцы мірных жыхароў Астрыны, Кульбачына, Бярозаўцаў.

Ганна СЦЯПАНЧАНКА,

бібліятэкар Астрынскай гарпасялковай бібліятэкі