Адкрыты рэгіянальны фестываль "Чароўны свет батлейкі"

Апублiкавана: 28 мая 2023 Нам пішуць Тэатры Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

У Смаргоні прайшоў традыцыйны адкрыты рэгіянальны фестываль "Чароўны свет батлейкі". У гэтым годзе удзел прынялі восем калектываў з розных куткоў Беларусі:  Гродна, Ліды, Магілёва, Лагойска, Смаргоні і Залесся. У якасці журы былі запрошаны акцёры Мінскага абласнога тэатра лялек і Мінскага абласнога драматычнага тэатра.

Гран-пры фестываля атрымалі артысты народнага аматарскага лялечнага тэатра "Батлейка" з Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, якія прыехалі з пастаноўкай "Русальны тыдзень".