Выстава "Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення – сядзіба"

Апублiкавана: 27 мая 2023 Стужка Музеі Мінск

Аўтар: Аўтары

Выстава "Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення – сядзіба" прадставілі ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Экспазіцыя паглыбляе ў атмасферу сядзібнага жыцця пачатку ХХ стагоддзя з яго павольнымі буднямі, цеснай сувяззю з прыродай не толькі дзякуючы віртуознаму жывапісу Станіслава Жукоўскага, але і за кошт інсталяцый з мэблі, гадзіннікаў, фарфору, скульптуры і іншых прадметаў сядзібнага побыту.  

Акрамя карцін Станіслава Жукоўскага, прадстаўлены работы мастакоў яго акружэння – творы Ісака Левітана, у якога Жукоўскі вучыўся, і сяброў мастака – Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Аляксандра Маравава, Канстанціна Каровіна і інш.  

Наведаць выставу можна па 1 кастрычніка.