Артэфакты Тадэвуша Рэйтана

Апублiкавана: 25 лiпеня 2022 Стужка Музеі Мінск Гістарыёграф

Аўтар: ЮРКЕВІЧ Зміцер

Ку­бак Рэ­йта­на ў Мін­ску

19 ве­рас­ня 1919 го­да ў ка­зі­но Бе­лас­тоц­ка­га па­лка бы­ло тлум­на. У Мен­ску з’явіў­ся Юзаф Піл­суд­скі. І вось па­сля схо­ду ў Шля­хец­кім до­ме (бу­ды­нак быў на­суп­раць сён­няш­ня­га Ку­па­лаў­ска­га тэ­атра), пад­час аб­еду ў ка­зі­но, рап­там стар­шы­ня “Поль­ска­га ка­мі­тэ­ту” Ген­рык Гра­боў­скі па­ста­віў пе­рад Піл­суд­скім не­вя­ліч­кі срэб­ны ку­бак, да краю по­ўны ві­ном, про­ся­чы па­час­та­вац­ца.

Піл­суд­скі па­чаў ад­маў­ляц­ца, ка­жу­чы, што ку­бак за­над­та вя­лі­кі, а по­тым па­ці­ка­віў­ся, што за ку­бак та­кі, ад­куль ён. На гэ­та Гра­боў­скі пра­па­на­ваў Піл­суд­ска­му: “Ня­хай спа­дар На­ча­ль­нік вып’е, а мы па­гля­дзім. Па­сля та­го, як по­суд апус­цеў, ака­за­ла­ся, што ўся­род­ку куб­ка бы­ло вы­гра­ві­ра­ва­на пры­свя­чэн­не, што ён быў ахвя­ра­ва­ны Та­дэ­ву­шу Рэ­йта­ну ад па­слоў На­ваг­рад­скай зям­лі”.

Та­кія звес­ткі пра мен­скі ві­зіт Піл­суд­ска­га бы­лі апуб­лі­ка­ва­ны ў 1998 го­дзе ў ча­со­пі­се “Спад­чы­на”.

 

Ген­рык Гра­боў­скі. Цень Рэ­йта­на між ва­мі!

Асо­ба гэ­та да­во­лі экс­цэн­трыч­ная. Ба­ць­ка­мі яго бы­лі Аляк­сандр і Ма­рыя Гра­боў­скія. Ма­рыя па­хо­дзі­ла з ро­ду Рэ­йта­наў і бы­ла род­най сяс­трой Юза­фа, апош­ня­га і бес­па­том­на­га прад­стаў­ні­ка сла­ву­та­га ро­ду. Та­му па­сля смер­ці Юза­фа, па тас­та­мен­ту, Гру­шаў­ка пе­ра­йшла Ген­ры­ку. Пра­ўда, фак­тыч­на да Дру­гой сус­вет­най вай­ны ў Гру­шаў­цы гас­па­ды­няй бы­ла ўда­ва Юза­фа, вя­до­мая сва­ёй да­бра­чын­нас­цю Алі­на з ро­ду Гар­тын­гаў. Ген­ры­ку ж да­ста­ла­ся па­чэс­ная ро­ля “кі­раў­ні­ка ку­ль­тур­на­га сек­та­ра”. Ме­на­ві­та яго дбан­нем у Гру­шаў­цы яшчэ да 1914 го­да бы­ла па­стаў­ле­на ўсім вя­до­мая кап­лі­ца-па­ха­ва­ль­ня ў не­ага­тыч­ным сты­лі, ку­ды з но­вых ка­та­ліц­кіх мо­гі­лак у Ля­ха­ві­чах бы­ла пе­ра­не­се­на тру­на Юза­фа Рэ­йта­на. Па­сля вай­ны Гра­боў­скі да­даў да кап­лі­цы пры­го­жую ага­ро­джу. Ме­на­ві­та ён у 1921 го­дзе, пад­час пад­пі­сан­ня га­неб­най “Рыж­скай да­мо­вы”, якая падзя­лі­ла Бе­ла­русь па­між Вар­ша­вай і Мас­квой, гуч­на на­зваў кі­раў­ні­ка поль­скай дэ­ле­га­цыі і прэм’ер-мі­ніс­тра Ула­дыс­ла­ва Граб­ска­га “Ка­інам” і вы­гук­нуў “Цень Рэ­йта­на між ва­мі!”. За тое ён быў арыш­та­ва­ны і па­са­джа­ны пад вар­ту. Ён жа ў 1928 го­дзе арга­ні­за­ваў у Гру­шаў­цы ўра­чыс­тасць з на­го­ды ўста­лявання ў кап­лі­цы па­мят­ных до­шак прад­стаў­ні­кам ро­ду Рэ­йта­наў, ся­род якіх цэн­тра­ль­нае мес­ца за­йма­ла па­мят­ная дош­ка з ба­рэ­ль­ефам са­мо­га Та­дэ­ву­ша. У 1929 го­дзе Гра­боў­скі пе­рад­аў у кра­каў­скі Му­зей кня­зёў Чар­та­рыйс­кіх апош­нія гру­шаў­скія скар­бы (ку­бак і іншыя ці­ка­вос­ткі), якія на той час яшчэ за­ста­лі­ся. Не без яго­на­га чын­на­га ўдзе­лу ў 1930 го­дзе, у 150-ю га­да­ві­ну смер­ці Та­дэ­ву­ша Рэ­йта­на, у Гру­шаў­скіх ва­ко­лі­цах пра­во­дзі­лі­ся по­шу­кі ма­гі­лы Та­дэ­ву­ша. Ма­гі­ла бы­ла зной­дзе­на. Але, як да­вёў вя­до­мы антра­по­лаг Ка­зі­мір Ста­лыг­ва, гэ­та бы­лі па­рэш­ткі жан­чы­ны ста­ла­га ве­ку і ма­ле­нь­ка­га рос­ту. Што не пе­ра­шко­дзі­ла на­ра­джэн­ню “сен­са­цый­най на­ві­ны” аб зна­ход­цы астан­каў Рэ­йта­на. На жаль, і да гэ­та­га ча­су ёсць тыя, хто ве­рыць “сен­са­цыі”. А мы пра­цяг­ва­ем по­шу­кі сап­раў­дна­га мес­ца па­ха­ван­ня на­ша­га зна­ка­мі­та­га зем­ля­ка.

Той жа Гра­боў­скі раз­ам з Алі­най Рэ­йтан пры­маў у 1934 го­дзе ў Гру­шаў­цы кра­каў­скую да­след­чы­цу Ван­ду Кан­чын­скую, якая пры­еха­ла збі­раць інфар­ма­цыю пра род і са­мо­га Та­дэ­ву­ша, і па­зней на­пі­са­ла не­ка­ль­кі арты­ку­лаў. Яе мож­на лі­чыць аўта­рам вер­сіі, што ку­бак Та­дэ­ву­ша Рэ­йта­на быў “за­ла­тым”.

За­вяр­шы­ла­ся гіс­то­рыя Гра­боў­ска­га тра­гіч­ным чы­нам. У дні, ка­лі са­вец­кая армія ру­шы­ла вы­зва­ляць За­ход­нюю Бе­ла­русь ад поль­скай аку­па­цыі, ён быў за­бі­ты не­йкай мясц­овай бан­дай, якая не да­ва­ла спа­кою гру­шаў­скім ва­ко­лі­цам. А сы­на яго ў 1944-м за­бі­лі не­мцы...

 

Ван­да Кан­чын­ская. Кра­каў­скі дэ­па­зіт

Да­след­чы­ца Ван­да Кан­чын­ская ня­ма­ла ча­су пра­вя­ла ў роз­ных архі­вах, на­ве­да­ла­ся ў Гру­шаў­ку і іншыя мясц­іны, звя­за­ныя з Рэ­йта­на­мі. Пра­ўда, і яна не вы­да­ла “по­ўную гіс­то­рыю”, на­пі­са­ла бра­шу­ру на 43 ста­рон­кі і вы­да­ла яе ў 1935 го­дзе ў Ві­ль­ні за ўлас­ныя гро­шы. Але, тым не менш, пра­ца гэ­та, хоць і не­вя­лі­ка­га аб’ёму і ёсць там не­ка­то­рыя па­мыл­кі, мае да­во­лі вя­лі­кую на­ву­ко­вую каш­тоў­насць. Упер­шы­ню пра жыц­цё Рэ­йта­на пі­са­ла­ся не з “аб­ло­каў”, а на пад­ста­ве архіў­ных кры­ніц. У тым жа са­мым го­дзе Кан­чын­ская на­ве­да­ла­ся ў кра­каў­скі му­зей кня­зёў Чар­та­рыйс­кіх. І, не ма­ру­дзя­чы, апуб­лі­ка­ва­ла спра­ваз­да­чу, у якой дэ­та­лё­ва апі­са­ла пе­рад­адзе­ны ў 1929 го­дзе Гра­боў­скім “дэ­па­зіт”.

Бо­льш за ўсё ўва­гі Кан­чын­ская ўдзя­лі­ла апі­сан­ню куб­ка Та­дэ­ву­ша Рэ­йта­на, хоць і пе­ра­лі­чы­ла ўсе астат­нія прад­ме­ты та­го дэ­па­зі­та. Дзя­ку­ючы гэ­та­му мы ве­да­ем, што там бы­ло, а што згу­бі­ла­ся ця­гам ча­су. Апі­сан­не дэ­па­зі­та бу­дзе да­лей, а па­куль за­ся­ро­дзім­ся на куб­ку.

 

Два шля­хет­ныя ме­та­лы — срэб­ра і зо­ла­та!

Не з’яўля­ючы­ся гіс­то­ры­кам мас­тац­тва, Ван­да Кан­чын­ская спас­ла­ла­ся ў сва­ёй пуб­лі­ка­цыі на апі­сан­не куб­ка, якое зра­біў “кан­сер­ва­тар му­зея док­тар Ка­ма­роў­скі”. Ве­ра­год­на, ён і пры­няў дэ­па­зіт ад Гра­боў­ска­га.

Па­вод­ле гэ­тай пуб­лі­ка­цыі, ку­бак быў срэб­ны, гда­ньс­кай ра­бо­ты і па­хо­дзіў з пер­шай па­ло­вы XVIII ста­год­дзя. Вер­хні і ніж­ні (вон­ка­вы і ўнут­ра­ны) фры­зы бы­лі ка­лі­сь­ці па­за­ло­ча­ныя, але па­за­ло­та на той час амаль уся сцёр­ла­ся. На пра­сто­ры па­між фры­за­мі бы­лі рас­лін­ныя ўзо­ры з да­дат­кам вы­яў роз­най са­да­ві­ны (гл. фо­та). Па­ме­ры куб­ка бы­лі та­кія: унут­ра­ны вер­хні і ніж­ні ды­яметр 7,45 і 5 сан­ты­мет­раў, а вы­шы­ня 8,5.

На знеш­нім дон­цы бы­ло вы­гра­ві­ра­ва­на “Vivat Thaddeus Reytan”. Тут трэ­ба ска­заць, што іншы над­піс, на вер­хнім фры­зе, Ван­да Кан­чын­ская пры­вя­ла ў пе­ра­кла­дзе на поль­скую мо­ву, хоць у ары­гі­на­ле ён быў на ла­ці­не. Та­му пры­вя­дзём яго ары­гі­на­ль­ны ва­ры­янт з іншай пуб­лі­ка­цыі. На вон­ка­вым ба­ку фры­за бы­ло вы­гра­ві­ра­ва­на

Gratulor Tibi, generose Vir, optime rem tuam egisti” dixit Lentulus G.E.P. et A. A.P.”.

Што ж гэ­та зна­чыць на бе­ла­рус­кай мо­ве, пра да­лей­шы лёс куб­ка і дэ­па­зі­та Вы да­ве­да­еце­ся з пра­ця­гу.

Змі­цер ЮРКЕ­ВІЧ