Ад пражы да ткацтва

Апублiкавана: 07 чэрвеня 2023 Стужка Народная творчасць Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

Абласны фестываль народнай творчасці "Ад пражы да ткацтва" пройдзе ў Гродне 10 чэрвеня.

Асобнае месца ў скарбніцы беларускай традыцыйнай культуры займае ўнікальная народная творчасць Панямоння — ткацтва падвойных дываноў, белаўзорыстых ручнікоў, каляровых узорыстых покрываў і дываноў, мастацкіх габеленаў. 

У рамках свята "Ад пражы да ткацтва" ўпершыню будзе прадстаўлена тэкстыльнае палатно "Квецень Панямоння", якое складаецца з міні-габеленаў, падрыхтаваных усімі аддзеламі рамёстваў і традыцыйнай культуры абласных цэнтраў культуры і народнай творчасці вобласці. 

Мерапрыемства адбудзецца на пляцоўцы каля Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці.