Міжнародны фестываль народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік"

Апублiкавана: 06 чэрвеня 2023 Стужка Музыка Віцебск і воблась

Аўтар: Аўтары

У Паставах з 9 па 11 чэрвеня пройдзе Міжнародны фестываль народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік".

У фестывалі прымуць удзел больш чым трыста музыкаў з Беларусі, Расіі, Казахстана, Латвіі. Акрамя таго, студэнты Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава прадставяць народную творчасць Кітая і Туркменістана.

Госці фестывалю таксама змогуць наведаць "Пастаўскі баль", павесяліцца на дыскатэцы дыджэяў Віцебскай вобласці і паназіраць за святочным феерверкам.