XIX Нацыянальны конкурс "Залатая ліцера"

Апублiкавана: 02 чэрвеня 2023 Стужка Афіцыйна Брэст і вобласць

Аўтар: Аўтары

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова "Культура і мастацтва" стала лаўрэатам XIX Нацыянальнага конкурсу "Залатая ліцера".

У Брэсце на III Форуме медыйнай супольнасці Беларусі назвалі пераможцаў і лаўрэатаў XIX Нацыянальнага конкурсу "Залатая Ліцера". Так, наша ўстанова была ўзнагароджана ў намінацыі "Лепшыя матэрыялы культуралагічнай, гісторыка-краязнаўчай тэматыкі" за праект часопіса "Мастацтва" "Творцы Беларусі для краіны і ў імя яе".

Дарэчы, на конкурс было пададзена больш за 400 заявак з усёй рэспублікі.