Фестываль сярэднявечнай культуры "Над Менкай"

Апублiкавана: 07 чэрвеня 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту пройдзе фестываль сярэднявечнай культуры "Над Менкай". Наведвальнікаў чакаюць паказальныя сярэднявечныя баі, рыцарскі турнір, лучны цір і майстар-класы па сярэднявечных танцах, фехтаванні, кавальстве ад супрацоўнікаў музея.

Госці фестывалю таксама змогуць набыць сувеніры ад народных майстроў і наведаць "Беларускую карчму", якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Мерапрыемства адбудзецца 10 чэрвеня і працягнецца з 13.00 па 20.30.