Выстава мастацкіх работ "Сустрэча з паэтам"

Апублiкавана: 05 чэрвеня 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

Асоба Максіма Багдановіча і яго вечная паэзія займаюць значнае месца ў культурнай прасторы Беларусі, знаходзяць увасабленне ў жывапісных палотнах і графіцы, у скульптуры і творах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Вялізны ўздым выклікала святкаванне 90-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча, у 1981 годзе была зладжана самая прадстаўнічая за ўсе гады рэспубліканская мастацкая выстава, на якой было прадстаўлена больш за 400 твораў скульптуры, жывапісу і графікі. Многія творы з гэтай выставы былі перададзены ў фонды Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, частка – у фонд Беларускага саюза мастакоў. 

Мэта выставачнага праекта “Сустрэча з Паэтам” – паказаць непарыўную сувязь сапраўднай літаратуры і мастацтва, прэзентаваць работы, створаныя ў 1990-я гг. вядомымі беларускімі творцамі, і пазнаёміць наведвальнікаў з мастацкімі працамі, створанымі ў апошнія гады.