Міжрэгіянальны семінар "Сучасны стан і вектары развіцця бібліятэк Шклоўскага і Слуцкага раёнаў"

Апублiкавана: 08 чэрвеня 2023 Нам пішуць Бібліятэкі Магілёў і вобласць

Аўтар: Аўтары

На базе Цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі Шклоўскага раёна адбыўся міжрэгіянальны семінар "Сучасны стан і вектары развіцця бібліятэк Шклоўскага і Слуцкага раёнаў". Дырэктар ДУК "Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Шклоўскага раёна" Тамара Мінкіна падрабязна расказала пра сістэму працы і дасягненні бібліятэк.

У межах мерапрыемства абмяркоўваліся перспектывы развіцця бібліятэк, інавацыйныя метады масавай работы. Былі закрануты тэмы ўстанаўлення і развіцця міжнароднага супрацоўніцтва і экалагічнай асветы карыстальнікаў бібліятэк. Акрамя таго, прадстаўнікі бібліятэчнай супольнасці Слуцка расказалі аб сваіх напрацоўках. Яны падзяліліся досведам працы, якая праводзіцца з навучэнскай моладдзю, дзейнасцю клубаў па інтарэсах. 

Семінар дазволіў спецыялістам бібліятэчнай справы азнаёміцца з найлепшым інавацыйным досведам працы адно аднаго, прааналізаваць сваю дзейнасць, а таксама намеціць планы на будучыню.