Канцэрт класічнай музыкі "Шапэн у замку"

Апублiкавана: 09 чэрвеня 2023 Стужка Музыка Мiнская вобласць

Аўтар: Аўтары

18 чэрвеня Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" запрашае ў Тэатральную залу палацавага ансамбля на канцэрт класічнай музыкі "Шапэн у замку".

У выкананні вядомай беларускай піяністкі і мастацкага кіраўніка фестывалю Таццяны Старчанкі прагучаць творы Фрыдэрыка Шапэна.

Адкрые праграму ўсім вядомы, знакаміты паланэз ля бемоль мажор, які дзіўным чынам адпавядае ўрачыстай атмасферы Тэатральнай залы. Паланэз, якім у мінулым адкрываліся ўрачыстыя вечары і балі. Чароўныя вальсы будуць змяняцца мазуркамі, далікатныя накцюрны - прэлюдыямі, а скончыць праграму ўсімі скерцо N 2, сі бемоль мінор.

Пачатак у 13.00.