ХХІІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

Апублiкавана: 09 чэрвеня 2023 Стужка Музыка Мiнская вобласць

Аўтар: Аўтары

ХХІІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі пройдзе з 9 па 10 чэрвеня ў Маладзечне. Урачыстае адкрыццё ХХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна - 2023" адбудзецца на сцэне Летняга амфітэатра 9 чэрвеня ў 21.00. 

Жыхары і госці горада ўбачаць канцэртную праграму з удзелам артыстаў тэлевізійных праектаў "Х-Фактар", "Фактар.ВУ" у суправаджэнні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь "Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М. Я. Фінберга".