Дарэчы, тэмы  сцэнічных пляцовак горада прымеркаваны да  Года гістарычнай памяці і  да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

На галоўнай сцэне, аформленай пад архітэктурны сімвал Добрушчыны XIX стагоддзя – папяровую фабрыку, адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "Нацыянальная літаратурная прэмія".

Падчас свята  гараджане і госці Добруша змогуць наведаць Фестываль кнігі і прэсы, дзе будуць прадстаўлены чатыры тэматычных павільёна. Адзін з іх – "Бацькаўшчына", суместны праект Міністэрства інфармацыі і лаўрэата прэміі “За духоўнае адраджэнне” Уладзімімра Ліхадзедава. Экспазіцыя будзе ўключаць фотавыставу, кнігі, адмысловы каляндар, а таксама прадукцыю Добрушскай папяровай фабрыкі розных перыядаў. Другі павільён – "Слова пісьменніка", дзе адбудзецца прэзентацыя выданняў членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі і дзяржаўных выдавецтваў.  "Белдрук" змесціць экспазіцыі выдавецкіх дамоў "Беларусь сегодня" і "Звязда", тут жа  адбудзецца ганадль перыядычнымі выданнямі і сувенірнай прадукцыяй.  “Белкніга” арганізуе выставу-продаж літаратуры на любы густ.

На другі дзень фестываля, пасля прэзентацыі літаратурна-патрыятычнага праекта Саюза пісьменнікаў Беларусі "Бачу Беларусь такой", адбудзецца перадача вымпела сталіцы Дня беларускага пісьменства- 2023  гораду Гарадку Віцебскай вобласці.