Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2023"

Апублiкавана: 10 чэрвеня 2023 Фотарэпартаж Музыка Мiнская вобласць

Аўтар: Аўтары

У Маладзечне праходзіць Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2023".

На вуліцах горада разгарнуліся фестывальныя мерапрыемствы. Напрыклад, на пляцоўцы "Горад майстроў" можна набыць сувенірную прадукцыю рамеснікаў з рэгіёнаў, а на творчым арт-пляцы "Пляцём узор краіны роднай" — паўдзельнічаць у майстар-класах ад майстроў лозапляцення.

У рамках фестывалю Мінскі абласны краязнаўчы музей адкрыў выставу "Паэзія музейных каштоўнасцей". Госці выставы могуць азнаёміцца ​​з 28 рарытэтамі з фондаў музеяў Мінскай вобласці і паглядзець на іх галаграфічныя копіі.

У першы дзень таксама прайшоў творчы вечар Алега Елісеенкава.