Дні культуры Беларусі ў Кыргызскай Рэспубліцы

Апублiкавана: 13 чэрвеня 2023 Стужка Афіцыйна не указан

Аўтар: Аўтары

Дні культуры Беларусі ў Кыргызскай Рэспубліцы пройдуць 13—14 чэрвеня. У праграме — Дні беларускага кіно, выстава элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, гала-канцэрт айчынных майстроў мастацтваў. Адбудуцца перамовы беларускай дэлегацыі з кіраўніцтвам Міністэрства культуры, інфармацыі, спорту і моладзевай палітыкі Кыргызскай Рэспублікі. 

Урачыстае адкрыццё Дзён культуры правядуць у Кыргызскім нацыянальным ордэна У. І. Леніна акадэмічным тэатры оперы і балета імя Абдыласа Малдыбаева з удзелам Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі, народнага артыста Беларусі Уладзіміра Громава, заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь Алёны Ланской, Жанет. 

У кінатэатры “Манас” у Бішкеку пакажуць фільмы “Падрыў”, “Страла”, анімацыйныя стужкі “Зоркі сёмага неба”, “Тошка і яго сябры”. 

На адмысловай выставе будуць прэзентаваны звычаі ажурнага ткацтва Гарадоцкага раёна і традыцыйнае мастацтва маляваных дываноў Віцебскага Паазер’я. 

Таксама запланаваны сустрэчы з кіраўнікамі вядучых тэатральнавідовішчных устаноў і ўстаноў адукацыі ў сферы культуры Кыргызстана.