Свята-конкурс "Бярэзінскія лыжкары"

Апублiкавана: 15 чэрвеня 2023 Стужка Народная творчасць Мiнская вобласць

Аўтар: Аўтары

У Беразіне 17 чэрвеня пройдзе рэгіянальнае свята-конкурс "Бярэзінскія лыжкары". 

На мерапрыемстве будуць прадстаўлены ўнікальныя драўляныя лыжкі ручной работы, таксама можна будзе ўбачыць іх стварэнне найлепшымі майстрамі разьбы па дрэве з усёй краіны. Таксама запланавана правядзенне выстаў-кірмашоў, гульняў і дзіцячых атракцыёнаў і работа гандлёвых радоў. Акрамя таго, парадуе і канцэртная праграма найлепшых самадзейных калектываў Міншчыны. 

Свята пройдзе на пляцоўцы ў зоне адпачынку ля возера па вуліцы Перамогі. Пачатак аб 11-й гадзіне.