Фестываль-кірмаш "Смаргонскія абаранкі"

Апублiкавана: 14 чэрвеня 2023 Стужка Музыка Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

16 чэрвеня ў Смаргоні стартуе фестываль-кірмаш "Смаргонскія абаранкі", прымеркаваны да 520-годдзя горада.

У гарадскім парку будуць працаваць пляцоўкі-"факультэты", кожная з якіх прадставіць унікальную праграму мерапрыемстваў. Напрыклад, на пляцоўцы "Факультэт мовы" пройдзе паказ модных калекцый узорнай студыі "Страказа", а на "Факультэце культурным" — прыпевачны батл "Хто каго".

Гасцей горада-імянінніка таксама чакаюць выступленні групы "Аўра", фіналістаў праекта "Х-фактар. Беларусь" (у тым ліку смаргонца Дзяніса Пацэвіча), музычнага тэатра "Рада" і хору Свята-Духава кафедральнага сабора г. Мінска.