Мая Радзіма – мой Адэльск

Апублiкавана: 16 чэрвеня 2023 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

Для гасцей свята Адэльскі фэст бібліятэкары Адэльскай і Луцкаўлянскай сельскіх бібліятэк падрыхтавалі бібліятэчны дворык “Мая Радзіма – мой Адэльск”.

Удзельнікі адправіліся ў краязнаўчае падарожжа "Малая Радзіма-вялікая гісторыя", на якім можна было пазнаёміцца з гісторыяй аграгарадка. Паўдзельнічалі ў квэст-гульні "Пазнай свой край", размалёўвалі размалёўкі, гулялі ў настольныя гульні, а таксама малявалі славутасці Адэльска на арт-плакаце.

Традыцыйную выставу дапоўніла фотасушка “Я люблю Адэльск”, на якой былі прадстаўлены краявіды Адэльска і іх выдатныя жыхары.

А адпачнуць з цікавымі кніжкамі можна было на літаратурным пікніке "Казкі на траве".