Тэатр імя Максіма Горкага ў Расіі

Апублiкавана: 24 чэрвеня 2023 Стужка Тэатры Мінск

Аўтар: Аўтары

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага пакажа свае спектаклі ў Расіі з 26 чэрвеня па 2 ліпеня.

У рамках праекта "Вялікія гастролі" пройдуць гастролі са спектаклямі заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, мастацкага кіраўніка тэатра Сяргея Кавальчыка – "Opus 40. Беспасажніца" А. Астроўскага і "Абдураны муж" Ж.-Б. Мальера.

 

Першы паказ "Opus 40. Беспасажніца" адбудзецца 26 чэрвеня на пляцоўцы Рускага драматычнага тэатра "Майстаравыя" ў г. Набярэжныя Чаўны. Наступныя паказы спектакляў "Opus 40. Беспасажніца" і "Абдураны муж" пройдуць 28 і 29 чэрвеня 2023 года на сцэне Дзяржаўнага акадэмічнага рускага драматычнага тэатра Рэспублікі Башкартастан (г. Уфа), а 1 і 2 ліпеня 2023 года – на сцэне Арэнбургскага тэатра імя М. Горкага (г. Арэнбург).