Вяртанне артэфактаў

Апублiкавана: 19 чэрвеня 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: РУДАК Антон

У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны 19 чэрвеня адбылося пасяджэнне Камісіі па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны абарот культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь.

Вынікі працы Камісіі ў першым паўгоддзі 2023 года падвёў намеснік Міністра культуры, сустаршыня Камісіі Сяргей Саракач. Паводле яго словаў, за апошнія паўгода ў Рэспубліку Беларусь вернутыя 174 арыгінальныя культурныя каштоўнасці, 25 электронных копій, у тым ліку кніг, фатаграфій, твораў мастацтва, 120 архіўных дакументаў уключаныя ў навуковы абарот, а таксама падрыхтавана дзевяць зваротаў у адрас дыпламатычных прадстаўніцтваў Беларусі. Вернутыя прадметы і іх копіі зоймуць сваё месца ў музеях нашай краіны.

Больш падрабязную справаздачу з пасяджэння чытайце ў новым нумары.