Александрыя збірае сяброў

Апублiкавана: 07 лiпеня 2023 Стужка Музыка Магілёў і вобласць

Аўтар: Аўтары

Рэспубліканскае свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") пройдзе 8 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. 

Гэта яркая культурная падзея не толькі для Падняпроўя, але і для ўсёй краіны. У праграме — тэматычныя пляцоўкі рэгіёнаў Беларусі і Расіі, Рэспубліканскі сямейны сельскагаспадарчы праект “Уладар вёскі”, выставы, паказы фільмаў, свята цырка, фотазоны і кірмашы-продажы, а таксама забаўляльныя і канцэртныя праграмы