Фотавыстава "Успамін пра Нямігу"

Апублiкавана: 07 лiпеня 2023 Стужка Музеі Мінск

Аўтар: Аўтары

У Мінску прадставілі фотавыставу пад адкрытым небам "Успамін пра Нямігу". У мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага можна ўбачыць фатаграфіі, праекты і дакументы, якія расказваюць гісторыю Нямігі.  

Увазе наведвальнікаў прадстаўлены рэдкія фатаграфіі 1900–1970-х гадоў, дзе адлюстравана Няміга з яе нізкапавярховай забудовай у стылі барока і класіцызму ды драўлянымі маставымі, а таксама працэс будаўніцтва насцілу над ракой, якая працякала па цэнтры вуліцы. 

Убачыць экспазіцыю можна будзе да 1 кастрычніка.