Канцэрт "У рытме танца"

Апублiкавана: 12 лiпеня 2023 Стужка Музыка Магілёў і вобласць

Аўтар: Аўтары

Магілёўская гарадская капэла закрые канцэртны сезон 13 ліпеня. У вялікім канцэрце "У рытме танца" выступяць сімфанічны аркестр, хор і салісты заслужанага калектыву Магілёўскай гарадской капэлы. Дырыжор – мастацкі кіраўнік калектыву Сяргей Лішчанка. 

Канцэрт пройдзе на сцэне Магілёўскага гарадскога цэнтра культуры і адпачынку ў 18.30.