Каравай-фэст “Бацькава булка”

Апублiкавана: 14 лiпеня 2023 Стужка Традыцыі Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

Пэўна, менавіта так трэба анансаваць каравай-фэст “Бацькава булка”, які разгорнецца 19 жніўня ў Свіслачы. Прынамсі, тыя, каму пашчасціла трапіць на свята летась, узгадваюць прынадныя прысмакі. 

Сёлета ўнікальнае свята беларускага хлеба і хлебаробаў, ідэя якога ўзнікла пасля візіту ў Свіслач Кіраўніка дзяржавы, пройдзе ў другі раз. Старт каравай-фэсту дасць цырымонія ўрачыстага адкрыцця. Пасля распачнуцца конкурсы прафесійных пекараў “Бацькаўшчына” і аматараў “Матулін каравай”. Адмыслоўцы з розных абласцей Беларусі прадэманструюць сваё майстэрства. Для ўдзельнікаў і гасцей свята таксама запланаваныя эстафеты “Бацькаўшчына”, “Беларускі асілак”, байкер-шоу ды іншыя забаўлянкі. Завершыцца каравай-фэст канцэртам зорак эстрады і маладзёжнай дыскатэкай.