Фінальныя акорды "Славянскага базару"

Апублiкавана: 17 лiпеня 2023 Стужка Музыка Віцебск і воблась

Аўтар: Аўтары

Маляўніча і яскрава прайшло афіцыйнае закрыццё XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". 

Яго аздабленнем сталі выступленні ўдзельнікаў XXXII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск", кампазіцыі якіх дапаўнялі фантастычныя дэкарацыі і выступленні шоу-балета "Сенсацыя". 

Сваімі выступленнямі таксама парадавалі расійскі спявак Дзмітрый Малікаў, італьянскі выканаўца Пупа, беларусы Тэа, Вольга Рыжыкава, Таісія Павалій і Алёна Пятроўская. 

Акрамя таго, у гэтыя дні былі падведзены вынікі песенных конкурсаў. 

Першую прэмію конкурсу маладых выканаўцаў на "Славянскім базары" міжнароднае журы прысудзіла беларусу Саміру Ёлчыеву. Другая дасталася расіянцы Лізавеце Слышкінай і італьянцы Agape. Трэцяе месца падзялілі Куралай Мейрамбек з Казахстана і Маліка Хакімава з Узбекістана. А армянка Маша Мнджаян удастоена Гран-пры XXXII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" на "Славянскім базары". 

Спецыяльны прыз ад Прэзідэнта Беларусі "Славянская надзея" на "Славянскім базары ў Віцебску" атрымала прадстаўніца Расіі Лізавета Слышкіна.