Свята "У госці да радзімічаў"

Апублiкавана: 24 лiпеня 2023 Стужка Традыцыі Магілёў і вобласць

Аўтар: Аўтары

Свята ў стылі эпохі ранняга сярэднявечча "У госці да радзімічаў" пройдзе ў Чавускім раёне 29 ліпеня. 

У аграгарадку Радамля будзе абсталявана пляцоўка, якая ўяўляе сабой музей пад адкрытым небам. У рамках свята адновяць карціну цэнтраў традыцыйных заняткаў людзей X-XII стагоддзяў: ткацтва, ганчарства, прыгатаванне традыцыйных страў. Запланаваны паказальныя баі рэканструктараў і тэматычны канцэрт "Ад мінулага ды сучаснага" з удзелам фальклорных ансамбляў. А для дзяцей арганізатары падрыхтавалі квэст і атракцыёны ў духу сярэднявечча. 

Пачатак мерапрыемства ў 17.00.