Перспектывы супрацоўніцтва з Кітаем

Апублiкавана: 29 лiпеня 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

Міністр культуры Анатолій Маркевіч 26 ліпеня сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы Юрыем Сянько.

На сустрэчы таксама прысутнічалі кіраўнікі генеральных консульстваў Рэспублікі Беларусь у розных гарадах Кітая: Андрэй Андрэеў (Шанхай), Дзмітрый Емяльянаў (Чунцын), Андрэй Папоў (Гуанчжоў) і Таццяна Харлап (спецыяльны адміністратыўны раён Ганконг). Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні найважнейшых напрамкаў двухбаковага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі ў сферы культуры.

Міжнароднае супрацоўніцтва Беларусі і Кітая пашырае сваю геаграфію, узбагачаецца ўсё новымі і новымі ідэямі, формамі. З улікам сучасных міжнародных тэндэнцый і патэнцыялу абедзвюх дзяржаў былі намечаныя перспектывы далейшага ўзаемадзеяння, заснаваныя на багатых традыцыях культурнага абмену. Галоўнай мэтай стала ўдасканаленне механізмаў супрацоўніцтва як імкненне не толькі з годнасцю паказаць культуру і духоўныя каштоўнасці сваёй краіны за мяжой, але і прыняць у сябе культуру іншага народа, ствараючы максімальна шырокія магчымасці для прэзентацыі і захавання разнастайнасці культур у свеце.