Дасягненні за паўгода

Апублiкавана: 30 лiпеня 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

У Гродзенскім абласным выканаўчым камітэце 25 ліпеня адбылася калегія ўпраўлення культуры з удзелам начальніка ўпраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ірыны Карповіч. 

На калегіі былі падведзеныя вынікі работы ўстаноў культуры за першае паўгоддзе 2023 года і пытанні выканання прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця сферы. Акрамя таго, начальнік аддзела культурна-асветнай работы, мастацтваў і навучальных устаноў Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Сяргей Давыдзік выступіў з дакладам аб арганізацыі ва ўстановах культуры мерапрыемстваў, прысвечаных тэме генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.