Выстава ў гонар акцёра Барыса Платонава

Апублiкавана: 02 жнiўня 2023 Стужка Кіно Мінск

Аўтар: Аўтары

У галерэі Музея гісторыі беларускага кіно 3 жніўня прадставяць выставу, прымеркаваную да 120-годдзя акцёра Барыса Платонава.   

Ён стаяў ля вытокаў беларускай акцёрскай школы, выбітна ўвасабляў герояў сусветных і айчынных твораў. Акрамя мастацкай дзейнасці, займаўся і грамадскай працай. 

На выставе прадстаўлены фотаздымкі, аўтографы, эскізы да мастацкіх стужак, тэксты выступаў, творчыя нататкі, успаміны. Акрамя таго, наведвальнікі змогуць убачыць Барыса Віктаравіча як акцёра тэатра, так і акцёра кіно.  

Выстава будзе працаваць па 22 кастрычніка.