Музыка сэрцаў

Апублiкавана: 30 лiпеня 2023 Нам пішуць Музыка Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

На Навагрудчыне прайшоў Х Aбласны фестываль-конкурс бардаўскай песні памяці Уладзіміра Высоцкага "Музыка сэрцаў".  

Фестывальныя дні былі напоўнены мноствам падзей – конкурсная праграма, тэматычныя інтэрактыўныя пляцоўкі, фотавернісаж, выставы і дзіцячыя гульнёвыя пляцоўкі, песні ля вогнішча. Таксама адбылася конкурсная праграма: 26 таленавітых удзельнікаў пазнаёмілі слухачоў са сваёй творчасцю і нязменна праспявалі песні Уладзіміра Высоцкага.  

Добразычлівая творчая атмасфера, лёгкае прыемнае гучанне душэўных песень пад гітару, зачаравальная прырода – усё гэта нязменна стварае музыку… музыку, народжаную сэрцамі.