Выстава "Мазаіка ўражанняў"

Апублiкавана: 31 лiпеня 2023 Стужка Музеі Мінск

Аўтар: Аўтары

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на вернісаж мастацкай фатаграфіі "Мазаіка ўражанняў" 3 жніўня а 17-й гадзіне.

Выстава – вынік сумеснай працы супрацоўнікаў галоўнага гістарычнага музея Калінінградскай вобласці і фотамастака Эдуарда Малчанава – майстра рэпартажнай здымкі, які два дзесяцігоддзі стварае фоталетапіс жыцця краю. Творца  захоўвае моманты расійскай гісторыі, распавядае пра людзей рэгіёна і пра суладдзе культур. У яго работах зафіксаваны хутказменныя чалавечыя эмоцыі і прыгажосць прыроды. 

Выстава будзе працаваць да 11 верасня.