Дзень чыгуначніка адзначылі на Станцыі Ашмяны.

Традыцыйнае свята чыгуначнікаў "Сталёвая магістраль" сабрала на станцыі Ашмяны мясцовых жыхароў і шматлікіх гасцей.

Сёлета падзея асабліва значная, бо споўнілася 150 гадоў з дня заснавання станцыі. Музычныя падарункі паднеслі народны вакальны ансамбль "Мельница" раённага Цэнтра культуры, удзельніцы вакальных груп "Рябинушка", "Карагод" і дзіцячы калектыў мясцовага сельскага клуба.

Вясёлыя конкурсы, прапанаваныя правадніцай Клавай, у ролі якой выступіла Валянціна Горыд, сталі далёка не адзінай забавай у гэты дзень. Карысталіся попытам яркія фотазоны і цір, таксама ўдзельнікам імпрэзы спадабаліся прысмакі ад раённых арганізацый.

Людміла РЫБІК

Фота аўтара