Новы сезон Магілёўскага абласнога тэатра

Магілёўскі абласны тэатр лялек 1 верасня адкрые 46-ты тэатральны сезон з прэм'еры мінулага сезона «Марыйка ў казачнай краіне».

Таксама для юных тэатралаў артысты падрыхтавалі вясёлую гульню, якая пройдзе перад спектаклем. Усіх чакае займальнае падарожжа ў свет тэатра лялек, магчымасць паразмаўляць і сфатаграфавацца з любімымі персанажамі, ну і вядома ж, вясёлая музыка і добры настрой. 

Пачатак праграмы а 17.30.