Экспазіцыя "Пісьменнікі і спорт"

Апублiкавана: 05 жнiўня 2023 Стужка Музеі Мінск

Аўтар: Аўтары

Падчас ІІ Гульняў краін СНД у фае Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры працуе міні-экспазіцыя "Пісьменнікі і спорт".

На выставе можна пабачыць фотаздымкі з беларускімі пісьменнікамі падчас фізічных практыкаванняў. Таксама — прадметы, звязаныя са спортам, якія належалі творцам. Напрыклад, шахматы Лідзіі Арабей, сувенірную футболку Пімена Панчанкі...

Праект даступны з 4 па 14 жніўня.