Фестываль-кірмаш "Кераміка Крэва"

Апублiкавана: 07 жнiўня 2023 Стужка Народная творчасць Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

Ля сцен Крэўскага замка 19 жніўня адбудзецца фестываль-кірмаш "Кераміка Крэва".

Найлепшыя майстры-керамісты з усёй краіны пакажуць майстэрства ў вырабе гліняных шэдэўраў. У праграме — выступленні творчых калектываў раёна і запрошаных калектываў, гастранамічны падворак, выстава-продаж вырабаў майстроў народнай творчасці, рыцарскія спаборніцтвы, дзіцячыя гульня і яшчэ шмат чаго цікавага.