Свята-кірмаш "Дзень варэння"

Апублiкавана: 08 жнiўня 2023 Стужка Традыцыі Магілёў і вобласць

Аўтар: Аўтары

Штогод у Чэрыкаўскім раёне праходзіць свята-кірмаш "Дзень варэння". Сёлета падзея адбудзецца 18 жніўня.

Гасцей чакае выстава-дэгустацыя, канцэртная праграма і праца тэматычных пляцовак: выставы-продажы "Фруктова-ягадны кірмаш" і "Мядовая крама", літаратурныя чытанні, экспазіцыя самавараў, майстар-класы і інтэрактыўная спартыўная пляцоўка "Ягаднае ГПА".  

Свята зладзяць на пляцоўцы раённага Дома культуры. Пачатак у 15.00.