Новы дырэктар "Культуры і мастацтва"

Апублiкавана: 09 жнiўня 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

Міністр культуры Анатолій Мечыслававіч Маркевіч прадставіў калектыву рэдакцыйна-выдавецкай установы "Культура і мастацтва" новага дырэктара. Ім стала Наталля Васільеўна Кузняцова.

Кіраўнік галіны акцэнтаваў увагу: галоўная задача дырэктара і калектыву — "не толькі ў аб'ектыўным і прафесійным асвятленні працэсаў у культурнай сферы краіны, папулярызацыі творчых дасягненняў нашых выдатных дзеячаў культуры і мастацтва, але і ў сістэмнай рабоце па фарміраванні грамадскай думкі аб ролі дзяржавы ў захаванні нашай гісторыка-культурнай спадчыны і падтрымцы сферы культуры, у фарміраванні светапогляду падрастаючага пакалення".