Выстава "Дыяменты прыгожага пісьменства"

 У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася часовая літаратурна-дакументальная выстава «Дыяменты прыгожага пісьменства», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў.

«Дыяменты прыгожага пісьменства» – штогадовы праект, прысвечаны святкаванню стагоддзя беларускіх пісьменнікаў, перакладчыкаў, публіцыстаў, крытыкаў, літаратуразнаўцаў. Сёлета на выставе прадстаўлены матэрыялы, звязаныя з жыццём і творчасцю юбіляраў Пятра Васілеўскага, Івана Гурбана, Пятра Стэфановіча, Івана Кудраўцава, Алеся Махнача, Уладзіміра Шыціка.

На выставе можна будзе ўбачыць рукапісы, фатаграфіі, кнігі з аўтографамі, перапіскі і іншыя прадметы з фондаў музеяў. Многія экспанаты дэманструюцца ўпершыню.

Выстава будзе працаваць да 30 верасня па адрасе: Мінск, вуліца М.Багдановіча, 13.