Раённы фестываль "Макавей"

Апублiкавана: 16 жнiўня 2023 Нам пішуць Традыцыі Магілёў і вобласць

Аўтар: Аўтары

13-14 жніўня каля вёскі Кліны Слаўгарадскага раёна прайшла традыцыя паломніцтва і пакланення помніку прыроды "Блакітная крыніца". Традыцыйна ў гэтыя ж дні прайшоў раённы фестываль "Макавей". 

На фестывалі працавалі выстава-кірмаш майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Творчая мазаіка роднага краю”, выстава-продаж прадукцыі майстроў-сыравароў “Сырныя прысмакі – усім да смаку”, універсальны кірмаш мёду, прайшла прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Слаўгарадскага раёна “Слаўгарадчына турыстычная”, прайшлі паказальныя выступленні шматразовых чэмпіёнаў свету і Еўропы па акрабатычным спорце пад кіраўніцтвам майстра спорту Міжнароднага класа, 5-ці кратнай чэмпіёнкі свету – Рэнаты Каладзінскай.

Юлія АСТАПКІНА,

метадыст Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы