Апаратная нарада

Апублiкавана: 22 жнiўня 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

У Міністэрстве культуры адбылася апаратная нарада першага намесніка міністра Валерыя Грамады з кіраўнікамі ўпраўленняў і аддзелаў ведамства. 

На пасяджэнні разглядаліся арганізацыя зводных канцэртаў па рэгіёнах рэспублікі, у тым ліку з удзелам людзей з інваліднасцю, а таксама гатоўнасць да Першага Беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму і нацыянальнага свята "Дзень беларускага пісьменства". Акрамя таго, узнята тэма падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі да пачатку навучальнага года і абмеркавана сітуацыя ў абласцях датычна надбаўкі па кантракце.