Цёплыя ўспаміны пра лета ў многіх актыўных лідчан яшчэ доўга будуць асацыявацца з паходамі на дыска-вечары «Рэт-рэал», якія праводзіў па нядзелях Палац культуры горада Ліды ў гарадскім парку культуры і адпачынку.

Вядучы танцавальных мерапрыемстваў-кіраўнік групы "Прэмія" Палаца культуры Віктар Лебедзевіч прыемна здзіўляў публіку з самым патрабавальным музычным густам і цешыў "жывым" выкананнем запальных кампазіцый.

Першапачаткова прагназавалася, што дыскатэка "Рэт – рэал" будзе сезонным праектам, але па шматлікіх просьбах штотыднёвыя святы танца працягнуцца, толькі ў новым фармаце.

З гарадскога парку мерапрыемства пераязджае ў Палац культуры горада Ліды. 

Старт падзеі 11 верасня.