Першы Беларуска-ўзбекскі жаночы бізнес-форум

Апублiкавана: 25 жнiўня 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

Айчынныя ўстановы культуры маюць намер актыўна паўдзельнічаць у Першым Беларуска-ўзбекскім жаночым бізнес-форуме. 

Мерапрыемствы разгорнуцца з 4 па 6 верасня ў Мінску. Галоўныя складнікі творчай праграмы  — выстава “Культурны і турыстычны патэнцыял Беларусі” і канцэрт у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь. 

На выставе будуць працаваць тэматычныя павільёны: “Жаночая майстэрня”, “Мужчынская майстэрня”, “Святы і абрады”, “Турыстычны патэнцыял музеяў”, “Тэатры і фестывальны рух”. Экспазіцыі прадэманструюць разнастайнасць традыцыйных беларускіх строяў і рамёстваў, пазнаёмяць з дасягненнямі ў музейнай справе, цікавінкамі рэгіянальных і рэспубліканскіх фестываляў, экспартнымі магчымасцямі ўстаноў культуры. 

Мэта форуму  — паспрыяць яшчэ больш цеснаму супрацоўніцтву Беларусі і Узбекістана ў сферах культуры, турызму, адукацыі, прамысловасці і медыцыны. У Мінск завітае каля 40 бізнес-лэдзі на чале са Старшынёй Сената Узбекістана.