Сямейнае свята "Мой адрас - горад Ліда"

Апублiкавана: 29 жнiўня 2023 Нам пішуць Музыка Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

Сямейнае свята "Мой адрас - горад Ліда" падсумавала цыкл мерапрыемстваў сёмага сезона раённага культурна-турыстычнага праекта "Замкавы гасцінец". 

Як і летась, на працягу ўсяго лета ля сцен галоўнай славутасці - Лідскага замка кожныя выхадныя працавалі рамеснікі, гульнявыя пляцоўкі, атракцыёны, гучала музыка. 

На гэты раз артысты Палаца культуры горада Ліды парадавалі гледачоў насычанай праграмай. Завяршылася мерапрыемства яркім фестывалем фарбаў.