Апаратная нарада

Апублiкавана: 29 жнiўня 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

У Міністэрстве культуры адбылася апаратная нарада першага намесніка міністра Валерыя Грамады з кіраўнікамі ўпраўленняў і аддзелаў ведамства.

На пасяджэнні разглядзелі план мерапрыемстваў па святкаванні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нацысцкіх захопнікаў і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама арганізацыі мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня ведаў і Дня беларускага пісьменства. Акрамя таго, разглядаліся пытанні аб сайтах устаноў культуры і пасадах служачых, занятых у культуры і мастацтве.