Дарагія сябры! Навучэнцы і выкладчыкі!

Апублiкавана: 01 верасня 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

Ад усёй душы віншую вас з Днём ведаў і пачаткам новага вучэбнага года!

У нашай краіне ствараюцца цудоўныя ўмовы для атрымання якаснай і даступнай адукацыі.

У галіне культуры і мастацтва вялікая ўвага надаецца захаванню найлепшых традыцый айчыннай педагогікі, удасканаленню сістэмы навучання.

Першага верасня 398 дзіцячых школ мастацтваў, 19 устаноў сярэдняй спецыяльнай і 3 установы вышэйшай адукацыі ў сферы культуры зноў адчынілі дзверы класаў і аўдыторый для таго, каб новы вучэбны год прынёс яркія адкрыцці і арыгінальныя ідэі, быў напоўнены радасцю натхнення і творчасці.

Інтэлектуальныя, адукаваныя, творчыя, таленавітыя людзі — галоўны набытак і аснова сённяшняга і заўтрашняга дня дзяржавы.

Дзякуй выкладчыкам за вашу нялёгкую працу і адданасць любімай справе. Вы выхоўваеце ў навучэнцах высокі ўзровень адказнасці і культуры, любоў да радзімы, адданасць беларускім традыцыям, дапамагаеце стаць сапраўднымі прафесіяналамі сваёй справы і патрыётамі.

Жадаю ўсім поспехаў у вучобе і працы, творчага ўздыму, працавітасці і настойлівасці ў дасягненні мэт!

Не спыняйцеся перад цяжкасцямі, з лёгкасцю іх пераадольвайце, бо “дорогу осилит идущий”!

Шукайце сваё прызванне і скарайце новыя вышыні на карысць Рэспубліцы Беларусь!

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатолій Маркевіч