Аб’яднаўшы намаганні пакаленняў

Апублiкавана: 04 верасня 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: РУДАК Антон

Форум педагагічных работнікаў у сферы культуры Рэспублікі Беларусь адбыўся 25 жніўня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Гэта стала асаблівай педагагічнай традыцыяй, якая дазваляе падвесці вынікі мінулага навучальнага года і вызначыць асноўныя напрамкі развіцця ў будучыні. У эпоху новых тэхналогій і інавацый менавіта ўзровень адукацыі ў многім вызначае поспех чалавека ў жыцці, а таксама развіццё і канкурэнтаздольнасць усёй краіны. У форуме ўзялі ўдзел кіраўнікі і педагогі ўстаноў адукацыі ў сферы культуры, ветэраны педагагічнай працы, маладыя спецыялісты, начальнікі ўпраўленняў культуры аблвыканкамаў ды Мінгарвыканкама і ганаровыя госці. 

Сістэма айчыннай адукацыі ў галіне мастацтваў, сфарміраваная многімі пакаленнямі музыкаў, мастакоў і харэографаў, мае вялікую гісторыю, глыбокія традыцыі, валодае ўнікальным гістарычным і культурна-гістарычным патэнцыялам. Ад асабістых якасцей педагога ў многім залежыць і выхаванне яго вучняў. 

Супрацоўнікі сферы адукацыі фарміруюць будучыню нашай краіны, укладваючы ў сэрцы і розумы дзяцей і моладзі галоўныя каштоўнасці беларускага народа, такія як патрыятызм, гістарычная памяць, сумленне, гонар, годнасць, нацыянальныя традыцыі. 

Як адзначыў у сваім вітальным слове першы намеснік міністра культуры Валерый Грамада, сёлетняму форуму папярэднічала правядзенне метадычнага тыдня для педагагічнай грамадскасці, а на верасень у Мінскай вобласці запланаваная нарада з удзелам кіраўнікоў дзіцячых школ мастацтваў. Мінулы навучальны год адзначыўся мноствам перамог навучэнцаў устаноў адукацыі ў сферы культуры на самых прэстыжных міжнародных і рэспубліканскіх фестывалях і конкурсах. 

Начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ала Шахоцька ў сваім выступе падкрэсліла, што ў аснову сістэмы мастацкай адукацыі нашай краіны пакладзеныя стварэнне ўмоў для атрымання ведаў і выяўленне ды падтрымка таленавітай моладзі. Сістэма адукацыі — адна з самых дынамічных і мабільных сфер, дзе ідзе пастаянны актыўны пошук новых падыходаў і тэхналогій навучання і выхавання. 

Ад імя маладых спецыялістаў удзельнікаў форуму прывітала канцэртмейсцер Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Вольга Мядзведзева, якая выказала ўпэўненасць, што новае пакаленне педагогаў працягне перадаваць у будучыню годныя традыцыі, закладзеныя папярэднікамі ў галіне адукацыі ў сферы мастацтва. 

УЗНАГАРОДЫ ДЛЯ НАЙЛЕПШЫХ 

У рамках мерапрыемства прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання найлепшых педагогаў, кіраўнікоў устаноў адукацыі і творчых калектываў краіны, а таксама былі арганізаваныя мастацкая выстава і канцэртная праграма. 

Нагрудным знакам Міністэрства культуры “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” былі ўзнагароджаныя выкладчык спецыяльнага цыклу вышэйшай катэгорыі Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Яўгенiя Гарбунова, дырэктар Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 5 горада Мінска Наталля Карпава і настаўнік па класе скрыпкі Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 18 горада Мінска Валянціна Семянкова. 

Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь адзначаныя настаўнік Бераставiцкай дзіцячай школы мастацтваў Вадзім Антоненка, кiраўнiк практыкi Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Аксана Белiкава, дырэктар Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 12 горада Мінска Галіна Гардзіенка, прафесар кафедры харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Святлана Герасiмовiч, настаўнік па класе скрыпкі Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 7 горада Мінска Святлана Свірыдзенка і настаўнік па класе баяна Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 2 імя М. І. Аладава горада Мінска Жанна Шаптунова. 

Граматай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ушанаваныя загадчык аддзялення Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа iмя Рыгора Шырмы Аляксей Захарчук, прафесар кафедры гiсторыi i тэорыi мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Вячаслаў Iваноўскі і настаўнік па класе фартэпіяна Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 18 горада Мінска Алена Яроцкая. 

Падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь была абвешчаная дырэктару Дубровенскай дзіцячай школы мастацтваў імя Фарыда Ярулiна Аксане Анікеевай, загадчыку кафедры музычнай педагогікі, гісторыі і тэорыі выканальніцкага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Ірыне Аношка, дырэктару Акцябрскай дзіцячай школы мастацтваў Вiцебскага раёна Iлоне Волкавай, настаўніку па класе фартэпiяна Магілёўскай дзіцячай школы мастацтваў № 2 Iрыне Дабрушынай, дырэктару Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 7 горада Мінска Аксане Духноўскай, настаўніку па класе фартэпіяна Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 4 горада Мінска Галіне Жувака, настаўніку па класе цымбалаў, кiраўнiку ўзорнага ансамбля народных духавых iнструментаў “Дударыкi” Ганцавiцкай дзіцячай школы мастацтваў Любовi Занько, загадчыку аддзялення Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў iмя Н. Ф. Сакалоўскага Марыне Мароз, дырэктару Жодзінскай дзіцячай школы мастацтваў Элiне Мiрашнiчэнка, начальніку аддзела па арганізацыі і правядзенні культурна-відовішчных мерапрыемстваў Спартыўна-культурнага цэнтра Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Кацярыне Негрыенка, дэкану мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Юлii Пешынай, выкладчыку Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Святлане Стракалавай, выкладчыку Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Алене Трутневай, вядучаму спецыялісту па вучэбнай рабоце факультэта культуралогіі і сацыяльна-культурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Галіне Цыркуновай, дырэктару Клецкай дзіцячай школы мастацтваў Ірыне Шалiк, настаўніку па класе баяна i акардэона Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 12 горада Мінска Тамары Шут, настаўніку Дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф. Хруцкага горада Наваполацка Іне Шыпіла і намесніку дырэктара па навучальна-выхаваўчай рабоце Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №18 горада Мінска Аляксандру Яроцкаму. 

Антон РУДАК 

Фота Уладзіміра ШЛАПАКА