Дні культуры Татарстана

Апублiкавана: 12 верасня 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

У рамках дзён культуры Татарстана ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшло адкрыццё кніжнай выставы "Кніга ў прасторы культуры". Акрамя таго, Нацыянальная бібліятэка атрымала ў дар кнігі аб гісторыі, культуры і мастацтве Татарстана.

"Мы з любоўю сабралі для вас гэтыя кнігі – упершыню такую вялікую калекцыю. І калі вы азнаёміцеся са зместам, зразумееце, наколькі мы блізкія з вамі ў сваёй талерантнасці, дружалюбнасці, у імкненні да ведаў і інтэлектуальнай магутнасці", – адзначыла дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Татарстан Мадзіна Цімярзянава.

Таксама адбылася сустрэча творчай інтэлігенцыі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Татарстан. Удзельнікаў прывіталі артысты Белдзяржфілармоніі і Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур.

 

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатолій Маркевіч: "2023 год у нашай краіне абвешчаны Годам міру і стварэння. Трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны знайшлі адлюстраванне ў шэрагу беларуска-расійскіх праектаў. У ліпені завяршыўся выставачны праект "Война пришлась на нашу юность" мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" у Казанскім Крамлі. Зроблена шмат, але належыць зрабіць яшчэ болей".

Міністр культуры Рэспублікі Татарстан Ірада Аюпава: "Сфера культуры востра рэагуе на выклікі і змены сучаснага свету. Адной з нашых задач з'яўляецца недапушчэнне рэабілітацыі фашызму і перапісвання гісторыі. Толькі ў цесным супрацоўніцтве мы можам быць упэўненымі ў заўтра".

Напрыканцы сустрэчы адбылося падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж установамі культуры Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Татарстан.

З татарскага боку дакументы падпісалі кіраўнікі музея-запаведніка "Казанскі Крэмль" і Нацыянальнага музея, з беларускага – Нацыянальных гістарычнага і мастацкага музеяў, Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Замкавага комплексу "Мір".