Выстава "На вялікі сход!"

Апублiкавана: 14 верасня 2023 Стужка Музеі Мінск

Аўтар: Аўтары

Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы 18 верасня распачне працу выстава “На вялікі сход!”, прымеркаваная да Дня народнага адзінства.

Праект прысвечаны 110-годдзю п’есы Янкі Купалы “Раскіданае гняздо”, завершанай 4 верасня 1913 года. Гэта сацыяльна-псіхалагічная драма з’яўляецца вяршыняй Купалавай драматургіі. Падзеі ў творы адбываюцца ў рэвалюцыйным 1905 годзе: пачынаюцца яны летам, у хаце сям’і Зяблікаў, і заканчваюцца поздняй восенню на руінах той жа, ужо раскіданай, хаты.

Выстава пашырыць кантэкст тэматычнага раздзела стацыянарнай экспазіцыі “Шляхі”, прысвечанага стварэнню і пастаноўкам драмы “Раскіданае гняздо”. Сярод экспанатаў – асобнік першага выдання п’есы 1919 года, які падараваў музею Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, а таксама цудам ацалелы ў гады Вялікай Айчыннай вайны фотаздымак Янкі Купалы – удзельніка знамянальнага Народнага сходу Заходняй Беларусі 1939 года. У тыя дні ажыццявіліся спадзяванні героя п’есы Сымона Зябліка і яго словы “На вялікі Сход! Па Бацькаўшчыну!” набылі новае гучанне, сталі заклікам да жыхароў і Заходняй, і усходняй беларусі будаваць сваю краіну, якая доўгі час была раз’яднаная і нарэшце стала адзіным цэлым.

Экспазіцыя можна будзе наведаць па 30 верасня.