Выставачны праект "Гонар за Беларусь"

Апублiкавана: 13 верасня 2023 Стужка Музеі Віцебск і воблась

Аўтар: Аўтары

15 верасня ў 12:00 у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі (Ратуша, вул. Леніна, 36) адкрыецца выставачны праект "Гонар за Беларусь", прысвечаны Дню народнага адзінства Беларусі.

Экспазіцыя будзе прысвечана дасягненням у галіне культуры, спорту, аховы здароўя прадпрыемстваў, арганізацый, навучальных устаноў Віцебска і Віцебскай вобласці з моманту ўтварэння незалежнай Рэспублікі Беларусь (перыяд з 1991 па 2023 гг.)

Выстава будзе працаваць да 31 снежня.