Майстар-класы “Мая Беларусь”

Апублiкавана: 14 верасня 2023 Стужка Музеі Мінск

Аўтар: Аўтары

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на мерапрыемствы, прысвечаныя Дню народнага адзінства. 

18, 19 і 20 верасня цягам дня адбудуцца незвычайныя майстар-класы “Мая Беларусь”. Пра канцэптуальнае мастацтва часам кажуць, што гэта хутчэй літаратура, чым выяўленчае мастацтва. Таму і не дзіва, што супрацоўнікі літаратурнага музея, натхніўшыся вершам Янкі Купалы “З кутка жаданняў” і апавяданнем Хорхе Луіса Борхеса “Алеф”, падрыхтавалі майстар-клас па канцэптуальным маляванні “Мая Беларусь”. Першы такі занятак адбудзецца 18 верасня, і ўдзельнічаць у ім будуць навучэнцы творчых навучальных устаноў Мінска. Першы майстар-клас адбудзецца 18.09. а 15 гадзіне.

19 верасня а 14 гадзіне ў музеі пройдзе патрыятычная канцэртная праграма Філармоніі для дзяцей і юнацтва “Я ганаруся, што нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі” (“Мая Радзіма Беларусь”). Дзеці паслухаюць вершы вядомых беларускіх паэтаў, паўдзельнічаюць у віктарыне. У выкананні артыстаў Філармоніі для дзяцей і юнацтва прагучыць вакальная музыка беларускіх кампазітараў І. Лучанка, Л.Захлеўнага, Ю. Семянякі, С. Манюшкі, Я. Голанда і іншых. 

Папярэдні запіс на майстар-клас і канцэрт абавязковы.